«У фільме прадстаўлены зорны склад расійскіх і беларускіх актораў і палітыкаў, якія сабраліся разам, каб выказаць сваю салідарнасць з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі, якіх б'е і забівае цяперашні нелегітымны рэжым, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе, але не адмовіўся ад улады», — напісалі ў анатацыі аўтары.
У фільме 16 галасоў беларусаў, якія трапілі ў жорны рэпрэсій падчас масавых пратэстаў 2020 году.
Адзін з іх — грамадскі і экалагічны актывіст Вітольд Ашурак, які трагічна загінуў у нечалавечых умовах утрымання ў карцары калоніі № 17 у Шклове.
У фільме ягоным голасам стаў вядомы расійскі актор Канстанцін Райкін. Ён цытуе фрагмент ліста Вітольда Ашурка маці.
юл